Чатыры выбухі прагрымелі ў Днепрапятроўску (Фота, відэа)
- 27.04.2012, 13:42
Чатыры выбухі адбыліся сёння крыху больш чым за адну гадзіну ў Днепрапятроўску.
Колькасць пацярпелых высвятляецца, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на МУС Украіны.
Апошні выбух прагрымеў на праспекце Карла Маркса каля Опернага тэатра на трамвайным прыпынку. Да гэтага, падчас выбуху, які адбыўся непадалёк ад парку Глобы, пацярпела жанчына, яе шпіталявалі з раненнем рукі.
Раней выбухі прагрымелі каля кінатэатра «Радзіма», дзе каля 12.20 невядомы прадмет разарваўся у скрыні для смецця і на трамвайным прыпынку ў цэнтры ў 11.50.
У выніку выбуху каля кінатэатра пацярпелі 7 чалавек. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС Украіны.
Міністр унутраных спраў Украіны Віталь Захарчанка тэрмінова выляцеў у Днепрапятроўск.