Спецназ зладзіў паказальную «бойню» (Відэа)
- 28.04.2012, 10:21
У Слоніме 22 красавіка прайшло свята, прысвечанае 70-годдзю 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады.
Самым яскравым і запамінальным відовішчам стала выступленне падпаддзялення разведвальнага батальёна. Байцы сіл спецыяльных аперацый паказалі ўсё, чаму іх навучылі на службе, у тым ліку прадэманстравалі ўменне разбіваць ілбамі і кулакамі сілікатныя блокі. Заадно напалохалі людзей выбух-пакетамі і шумавымі гранатамі.