Беларусь прапанавала Украіне дапамогу ў расследаванні тэрактаў
- 28.04.2012, 12:58
Следчы камітэт Беларусі гатовы аказаць неабходную дапамогу ў расследаванні тэрактаў 27 красавіка ў Днепрапятроўску.
Адпаведны ліст 28 красавіка накіраваны старшынём Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Валерам Вакульчыкам Генпракурору Віктару Пшонку, паведамляе «Интерфакс-Украина».
Нагадаем, учора ў выніку 4 выбухаў у Днепрапятроўску пацярпелі 30 чалавек. 22 з іх застаюцца ў лякарнях горада, прычым, чацвёра з іх - у цяжкім стане.
Антытэрарыстычны цэнтр СБУ звярнуўся да міжнародных арганізацый за дапамогу ў раскрыцці выбухаў у Днепрапятроўску.