BE RU EN

Грошы становяцца ўлёткамі

  • 28.04.2012, 13:22

Надпісы з патрабаваннем вызваліць Мікалая Статкевіча з'явіліся на грашовых банкнотах.

Такім нестандартным чынам выказваюць сваю пазіцыю грамадзяне нашай краіны, піша statkevich.org. Грошы - гэта тое, з чым мы кантактуем штодня, таму такі спосаб данясення інфармацыі вельмі эфектыўны і даступны для кожнага.

Надпіс не робіць банкноты несапраўднымі, і яны сотні разоў пераходзяць з рук у рукі.

Мікалай Статкевіч узяты пад варту 20 снежня 2010 года, асуджаны 26 мая 2011 года судом Партызанскага раёна Менска па ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і узброеным супрацівам прадстаўнікам улады) да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Рашэннем суда ад 12 студзеня 2012 года ўмовы адбывання пакарання былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі № 17 у Шклове ў турму № 4 Магілёва.

Апошнія навіны