BE RU EN

Чэргі на мяжы з Літвой памяншаюцца

  • 3.04.2012, 11:39

Колькасць фур, якія чакаюць на беларуска-літоўскай мяжы, зменшылася.

Як паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, па стане на 10:00 3 красавіка, у «Каменным Логу» на выездзе з Беларусі ў Літву чакаюць 320 фур, у «Катлоўцы» - 10 фур, у «Беняконях» - 100 фур, у «Прывалцы»- 100грузавікоў.

Нагадаем, на беларуска-літоўскай мяжы на 2 красавіка чэргі загружаных і парожніх фур расцягнуліся на 20 кіламетраў.

C беларускага боку ў раёне памежперахода «Каменны Лог» кіроўцы па трое-чацвёра сутак чакаюць магчымасці пераехаць мяжу з Літвой. У чарзе ў асноўным парожнія грузавікі, што ідуць транзітам праз Літву ў Калінінградскую вобласць Расеі.

У «Каменным Логу» на ўездзе ў Беларусь з Літвы стаялі 300 грузавікоў, на выездзе - 580, у «Катлоўцы» на выездзе з Беларусі - 170 фур, у «Беняконях» і «Прывалцы» - па 200.

Чарга грузавых аўтамабіляў на тэрыторыі Літвы была карацейшай - каля 10-11 кіламетраў, але тут кіроўцы таксама чакалі па двое-трое сутак, паведамляе ІА «REGNUM-Беларусь».

Апошнія навіны