BE RU EN

Рок-салідарнасць з Кулінковічам

  • 3.04.2012, 13:25

Грамадская кампанія «Рок-салідарнасць» запрашае 6 красавіка на творчую сустрэчу з лідэрам гурта «Нейра Дзюбель» Аляксандрам Кулінковічам.

Сустрэча пройдзе ў офісе БНФ па адрасе Менск, ул.Чарнышэўскага, 3.

У праграме - прэзентацыя кампаніі «Рок-салідарнасць», адказы на пытанні, конкурсы, дыскусія аб актуальных праблемах беларускай рок-музыкі, а таксама невялікі акустычны выступ і шмат іншага і цікавага! Уваход вольны! Пачатак 19:00.

Гурт «Нейра Дзюбель» - адзін з найбольш вядомых і папулярных беларускіх рок-гуртоў.

Ён з'яўляецца ўдзельнікам знакавых фестываляў: «Be Free» (Будзь вольным!), «Басовішча», «Рок-каранацыя», «Рок па вакацыях» і інш. За актыўную грамадзянскую пазіцыю гурт разам з іншымі гуртамі трапіў у так званыя «чорныя спісы».

За апошнія месяцы былі адмененыя ўсе запланаваныя канцэрты гурта.

«Рок-салідарнасць» - грамадская кампанія ў падтрымку рок-музыкаў, якія трапілі ў чорны спіс, створаная актывістамі грамадскіх арганізацый і аматарамі айчыннай рок-музыкі, распачалася 10 снежня 2011 года, у Дзень абароны правоў чалавека. Кампанія стартавала ў Менску і на сёння закранула Магілёў, Наваполацк, Віцебск і іншыя гарады краіны.

Апошнія навіны