BE RU EN

Праезд у Менску падаражэе з 5 красавіка

  • 3.04.2012, 15:55

Ужо 5 красавіка талончык будзе каштаваць 1500 рублёў.

Аб гэтым паведаміў TUT.BY дырэктар ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Валер Шкуратаў.

Адпаведнае рашэнне сёння было падпісанае ў Мінюсце, а заўтра будзе апублікаванае ў газеце «Менскі кур'ер».

- Павышэнне невялікае, усяго 200 рублёў, - звярнуў увагу Валер Шкуратаў.

Нагадаем, у мінулым годзе тарыфы на праезд мяняліся ў Менску чатыры разы: у красавіку з 700 да 850 рублёў, у жніўні - да 900, у верасні - да 950 і ў лістападзе -да 1300 рублёў за адну паездку.

Апошнія навіны