Музыка абвясціў на Акрэсціна галадоўку
- 30.04.2012, 9:07
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», музыка з Асіповічаў Ігар Сімбіроў у турме на Акрэсціна абвясціў галадоўку.
Аб гэтым паведаміў «Радыё Свабода» адзін з вызваленых сядзельцаў камеры, дзе ўтрымліваюць актывіста. Па словах вызваленага, Сімбіроў думае, што паплечнікі і праваабаронцы не ведаюць аб ягоным арышце. Таму трымаць галадоўку ён збіраецца да таго часу, пакуль не атрымае вестак з волі.
Ігара Сімбірова затрымалі на Менскім чыгуначным вакзале 26 красавіка, калі ён прыехаў з Асіповічаў на «Чарнобыльскі шлях». Суддзя Кастрычніцкага суду Менска Наталля Пратасавіцкая асудзіла актывіста на 10 сутак арышту.