BE RU EN

Вуліца Карла Маркса ў Менску стане пешаходнай ўжо ў маі

  • 30.04.2012, 12:25

Такую задачу паставіў старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька сёння на аператыўнай нарадзе ў мэрыі.

«Па суботах-нядзелях вуліца Карла Маркса павінная стаць пешаходнай, пачынаючы прыкладна з 9 мая», - даручыў мэр сталіцы кіраўніцтву адміністрацыі Ленінскага раёна, перадае БелТА.

Ладуцька удакладніў, што такая схема арганізацыі руху павінная быць сезоннай і працаваць у маі-жніўні. Старшыня Менгарвыканкама даручыў адпаведным службам сумесна з ДАІ адпрацаваць схему арганізацыі пешаходнага руху па вуліцы Карла Маркса і загадзя праінфармаваць аб новаўвядзенні суб'ектаў гаспадарання і насельніцтва.

Апошнія навіны