Літоўскага парламентарыя не пусцілі ў Беларусь
- 30.04.2012, 12:48
Дэпутата Казіміраса Уоку ссадзілі з цягніка і адправілі назад у Вільню.
Парламентарыя Казіміраса Уоку, які паехаў у Беларусь для ўдзелу ў арганізаванай грамадскімі арганізацыямі акцыі супраць будаўніцтва атамнай станцыі, не ўпусцілі ў краіну, паведамляе ru.DELFI.
Ён накіроўваўся ў Беларусь без візы, аднак сцвярджаў, што ў амбасадзе Беларусі, куды ён звяртаўся з нагоды візы, яго інфармавалі, што з дыпламатычным пашпартам на адзін дзень у краіну ўязджаць дазволена.
«У мяжы мяне ссадзілі з цягніка і пасадзілі ў іншы, які едзе ў Вільню. У амбасадзе мяне інфармавалі, што з дыпламатычным пашпартам я магу прыехаць у Беларусь на адзін дзень», - сказаў ў панядзелак парламентарый.
На мінулым тыдні К.Уока меў намер ехаць у Беларусь да супраціўнікаў будаўніцтва Астравецкай атамнай станцыі.
Праект АЭС у дадзены момант ажыццяўляецца ў Гродзенскай вобласці ў 50-ці кіламетрах ад Вільні.