BE RU EN

Праязны на ўсе віды транспарту - 111 тысяч рублёў

  • 4.04.2012, 14:54

Месячны праязны на ўсе віды транспарту ў Менску з 5 красавіка будзе каштаваць больш за 111 тысяч рублёў (раней - 92.300).

З 5 красавіка праезд на ўсіх відах грамадскага транспарту сталіцы даражэе з 1.300 да 1.500 рублёў. Пры набыцці ў кіроўцы талон будзе каштаваць 1.700 рублёў, а паездка на экспрэсным аўтобусе абыйдзецца ў 2.100 рублёў, піша БелаПАН.

Месячны праязны на адзін від транспарту будзе каштаваць 61.600 рублёў (раней - 51.200), на два - 82.400 (68.400), на тры - 98.200 (81.600).

Нагадаем, з 1 лістапада мінулага года ў Менску адмененае рэгуляванне тарыфаў на аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у маршрутных таксі. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права самастойна ўсталёўваць тарыфы на такія перавозкі «на аснове планавых выдаткаў, падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў, што ўсталяваныя заканадаўствам, і прыбытку, з улікам кан'юнктуры рынку, разлічанага зыходзячы з нарматыву рэнтабельнасці не больш за 15%».

Апошні раз тарыфы на праезд у грамадскім транспарце Менска павялічваліся ў лістападзе 2011 года - з 950 да 1.300 рублёў за паездку.

Гарадскія ўлады прапаноўваюць зрабіць праезд у метро даражэйшым, чым у наземным транспарце, але пакуль рашэнне з гэтай нагоды не прынятае.

Апошнія навіны