BE RU EN

На Партызанскім праспекце сутыкнуліся 6 машын (Фота)

  • 6.04.2012, 11:47

Учора ўдзень у сталіцы недалёка ад скрыжавання вул. Ванеева і пр. Партызанскага здарылася ДТЗ.

Пашкоджанні атрымалі шэсць легкавушак, быў на час перакрыты рух у дзвюх палосах ў адным напрамку, а таксама ў адным з шэрагаў іншага напрамку: ВАЗ апынуўся на сустрэчнай. Як паведамілі ў ДАІ Заводскага раёна, да сутыкнення прывяло парушэнне правілаў перастраення. Фактычна хтосьці з удзельнікаў вырашыў, як кажуць, згуляць у «шашачкі», піша Оnliner.by.

У ДАІ Заводскага раёна пацвердзілі факт аварыі: «Сапраўды, сутыкнулася шэсць аўтамабіляў, - сказалі інспектары. - Сярод іх былі і машыны з магілёўскімі нумарамі рэгістрацыі. Аднак дакладна сказаць, што менавіта гэтыя ўдзельнікі ДТЗ сталі вінаватымі, пакуль немагчыма: яшчэ вядзецца разбіральніцтва. Можам з упэўненасцю сказаць, што аварыя адбылася з-за парушэння правілаў перастраення. Да гэтага дадалося невыкананне дыстанцыі. У выніку - 6 пашкоджаных аўтамабіляў. На шчасце, ніхто не пацярпеў».

Апошнія навіны