Грузія спыняе ўзаемадзеянне з РФ па дамове «Адкрытае неба»
- 6.04.2012, 12:42
З гэтым рашэннем ўжо азнаёмленыя ўсе ўдзельнікі пагаднення, - паведамляе МЗС Грузіі.
Тбілісі абвінавачвае Маскву ў невыкананні ўзятых на сябе абавязальніцтваў. Грузіі не падабаецца тое, што расейскі бок выкарыстоўвае ў сваіх мэтах пункт пагаднення, які забараняе назіральныя палёты ў радыусе менш за 10 кіламетраў ад мяжы дзяржаў, якія не падпісалі дамову - да такіх тэрыторый Масква адносіць Абхазію і Паўднёвую Асецію.
Пагадненне «Адкрытае неба» было падпісанае яшчэ ў 1992 годзе. На сённяшні дзень ягонымі ўдзельнікамі з'яўляюцца 34 дзяржавы, - нагадвае ІТАР-ТАСС.