BE RU EN

Расея закрывае межы для беларускіх апазіцыянераў?

  • 6.04.2012, 13:52

Выезд з Расеі закрыты для тых, хто не мае права выезду з Беларусі.

Аб гэтым сёння на паседжанні калегіі Памежнага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі паведаміў кіраўнік Памежнай службы Федэральнай службы бяспекі Расеі генерал войска Уладзімір Пронічаў.

Па словах генерала, выключаныя такія варыянты, калі грамадзянін Беларусі, які не мае права выезду з краіны, збягае на тэрыторыю Расеі і праз яе мяжы - у іншыя дзяржавы. «Памежныя службы нашых дзяржаў выконваюць усе тыя задачы, якія прадугледжаныя міждзяржаўнымі і міжведамаснымі беларуска-расейскімі дамовамі», - адзначыў Уладзімір Пронічаў. Ён заявіў, што, калі будзе даручэнне памежслужбам затрымаць тую ці іншую асобу, яно будзе выкананае і на тэрыторыі Беларусі, і на тэрыторыі Расеі, паведамляе БелТА.

Нагадаем, што ў апошні час дзясяткам беларускіх апазіцыянераў забаронены выезд з Беларусі за заклікі да ЕЗ увесці санкцыі супраць беларускай дыктатуры. У выніку многія з «чорнага спісу» выязджалі за мяжу праз Расею, з якой у Беларусі няма мяжы.

Апошнія навіны