BE RU EN

БЧ: Кошты павышаць не плануем, але гэта можа адбыцца

  • 6.04.2012, 15:05

У цяперашні час пытанне аб павышэнні коштаў на праезд у пасажырскіх цягніках не разглядаецца.

Пра гэта interfax.by паведаміў начальнік Менскага вагоннага ўчастка Менскага аддзялення БЧ Уладзімір Дзмітрачэнка.

«У Беларускай чыгункі ёсць рэзервы, каб павышаць заробкі супрацоўнікам і ў тойжа час не павялічваць кошт квіткоў. Бо аб'ёмы перавозак растуць як у грузавым, так і пасажырскім сегментах», - адзначыў начальнік Менскага вагоннага ўчастка.

Пры гэтым прадстаўнік БЧ зусім не сцвярджае, што кошт квіткоў не вырасце: «Напрыклад, свае тарыфы ўсталёўвае Расейская чыгунка, а гэта, у сваю чаргу, адбіваецца на кошце квіткоў на беларускія цягнікі, якія едуць у суседнюю з намі краіну».

Міжнароднае паведамленне, сцвярджаюць на Беларускай чыгунцы, цалкам акупляецца.

А вось у дачыненні да прыгарадных перавозак усплывае сакральная лічба: «Сёння ў сферы прыгарадных перавозак беларусы плацяць толькі 30% ад рэальнага кошту праезду, гэта значыць паслуга датуецца на 70%».

Апошнія навіны