У Беларусь прыедзе міністр абароны Украіны
- 9.04.2012, 11:39
Дзмітрый Саламацін прыбудзе з афіцыйным візітам у Менск 10 красавіка.
Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БелТА ў Міністэрстве абароны.
«Праграмай візіту прадугледжанае правядзенне сустрэчы кіраўнікоў ваенных ведамстваў Беларусі і Украіны ў фармаце «адзін на адзін» і перамовы ў складзе дэлегацый, а таксама ўскладанне вянкоў да манумента-абеліска на плошчы Перамогі», - распавялі ў абаронным ведамстве.