Міліцыянт: Забаранілі ездзіць у ЕЗ, у Турцыю і Егіпет - можна
- 9.04.2012, 17:01
Літаральна на днях стала вядома, што міністр унутраных спраў падпісаў незвычайны дакумент.
З гэтага моманту ўсім міліцыянтам, пачынаючы ад участковых і заканчваючы высокімі чынамі, забаронена ездзіць у Еўропу, піша «Камсамольская праўда ў Беларусі».
З чаго раптам было прынятае такое рашэнне, нідзе не каментуецца. Але шмат хто звязвае яго з санкцыямі Еўразвяза, з-за якіх некаторыя міліцыянты, суддзі і пракуроры цяпер не могуць ездзіць у ЕЗ. Вось толькі каментаваць гэты сакрэтны дакумент у МУС адмаўляюцца.
- Без каментароў, - кажуць у прэс-службе.
Іншыя супрацоўнікі таксама сыходзяць ад адказу.
- Вы ж разумееце... Нам з гэтай нагоды нічога казаць нельга.
Праўда, аспрэчваць гэтую навіну таксама ніхто не спяшаецца. Нашая крыніца пацвердзіла, што чуткі нарадзіліся не на пустым месцы.
- У Еўропу забаранілі выязджаць, а ў Турцыю, Егіпет - можна, - прызнаўся супрацоўнік міліцыі.
Пакуль незразумела: сілавікам цалкам перакрылі еўрапейскую мяжу або вылучылі пэўныя ўмовы тым, хто сабраўся ў Еўропу на шопінг ці адпачынак. Магчыма, ім прыйдзецца браць дазвол на выезд у свайго начальніка, як гэта робяць ужо шмат гадоў міліцыянты, якія маюць доступ да дзяржаўных таямніц.