Песня «Не быць скотам» прагучала на канцэрце ў Менску (Фота)
- 10.05.2012, 10:17
9 мая выканаўца Vinsent выступіў у адным са сталічных клубаў, дзе прэзентаваў кліп на кампазіцыю-саўндтрэк да фільма «Вышэй за неба» Андрэя Курэйчыка.
У канцы выступу быў выкананы кавер на «Не быць скотам» Ляпіса Трубяцкога, піша «Салiдарнасць».
Выступ доўжылўся каля дзвюх гадзін. Паміж песнямі публіка скандавала «Жыве Беларусь!».
У другой частцы выступу быў прэзентаваны кліп «Ні кроку назад» на саўндтрэк да фільма «Вышэй за неба» Андрэя Курэйчыка, у якім здымаўся сам Vinsent.
Курэйчык і частка каманды «Вышэй за неба» з'явіліся на сцэне ў футболках «Без буслоў»
Спявае Саша Захарык - беларуская вакалістка з выдатным голасам
Vinsent выканаў дадатковую песню пасля таго, як дзесяткі фанатаў правялі пікет з афішамі канцэрту