BE RU EN

Менчук абстраляў аўтамабіль суседа за нібыта нявыплачаны доўг

  • 10.05.2012, 11:00

48-гадовы мужчына забыўся, што сусед ужо даўно вярнуў яму узятыя калісьці ў доўг $ 100, і вырашыў па-свойму пакараць непамятлівасць прыяцеля.

Ён узяў сваю пнеўматычную вінтоўку, высунуўся ў акно і стаў абстрэльваць «Мэрсэдэс» суседа. На звон шкла выбег сам уладальнік машыны, заўважыў у акне сілуэт стралка і выклікаў міліцыю, паведамілі БелТА ў РУУС Партызанскага раёна сталіцы.

Вінаваты адразу прызнаўся ў зробленым і абавязаўся пакрыць прычыненую шкоду. Стрэлы пашкодзілі шкло, кузаў і салон аўтамабіля. Паводле папярэдніх ацэнак, аднаўленне машыны абыйдзецца стралку у Br10 млн. На дадзены момант у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці.

Апошнія навіны