BE RU EN

Пад Менскам перакуліўся бензавоз (Фота)

  • 11.05.2012, 9:54

Надзвычайнае здарэнне адбылося прама пад Менскам, на 370 кіламетры трасы Брэст - мяжа Расейскай Федэрацыі.

Бензавоз Volvo з'ехаў з праезнай часткі ў кювет і перавярнуўся. Кіроўца атрымаў траўму галавы, але ад шпіталявання адмовіўся, перадае interfax.by.

Тым часам, у выніку ДТЗ з цыстэрны бензавоза пачаў выцякаць сальвент. Каб не дапусціць узгарання, а заадно прадухіліць разліў гаручага, ратавальнікі выкарыстоўвалі паветрана-механічную пену. Пласт грунта з забруджваннямі сабраны і утылізаваны.

Пацярпелы аўтамабіль паднялі. З яго паспела выцячы каля 50 літраў сальвента.

Апошнія навіны