КДБ тэрмінова наймае троляў?
- 11.05.2012, 12:57
На сайце фрылансераў прапануюць «троліць» апазіцыйныя форумы Беларусі.
На расейскім сайце фрылансераў размешчана некалькі абвестак, дзе прапаноўваюць за 10 даляраў размясціць запісы супраць апазіцыі на беларускіх апазіцыйных форумах. У адной з прапановаў паказваецца канкрэтна сайт «Беларускага партызана». Цікава, што нават працадаўца не саромеецца называць працу «падтрымкай кіруючага рэжыму».
«Усе сайты палітычныя і апазіцыйныя. Сутнасць пастоў - адэкватныя каментары, цалкам адпаведныя поглядам патрыятычна наладжанага чалавека, які прытрымліваецца кіруючага рэжыму (па сутнасці ў каментах трэба аспрэчыць артыкул). Усяго каля 10 тэм, пажаданы постынг з некалькіх акаў, у выглядзе размовы двух юзераў у некаторых тэмах. Пасты не вялікія, ад 100 да 400-450 макс», - гаворыцца ў абвестцы (арфаграфія захаваная).