Дзівосы «сацыяльна-арыентаванай» луканомікі (Фота)
- 11.05.2012, 15:04
У чарговы раз не спыняе здзіўляць «беларускі эканамічны цуд».
На гэты раз прапануем параўнаць кошты на шакаладныя цукеркі беларускай вытворчасці ў крамах Нью-Ёрка і гандлёвым цэнтры «Карона» у Менску.
Арыфметыка простая. Кошты кажуць самі за сябе. Гэта з улікам дастаўкі за акіян, мытных і падатковых збораў. Таксама не варта забывацца на істотную розніцу ў заработных поплатках амерыканцаў і беларусаў.
Цукеркі «Грыльяж ў шакаладзе» вытворчасці фабрыкі «Спартак» у адным з самых дарагіх гарадоў свету каштуюць - $3,99 (32 280 бел. рублёў). Тыя ж цукеркі ў ГЦ «Карона» - 45 050 бел. рублёў.