BE RU EN

Палякі пратэстуюць супраць пенсійнай рэформы: шыбеніцы і труны ля Сейма (Фота)

  • 11.05.2012, 15:17

Польская «Салідарнасць» блакуе ўсе выхады з Сейма.

Кіраўнік «Салідарнасці» Пётр Дуда упэўнены, што з парламента нават мыш не праскочыць. Вакол Сейма стаіць намётавы гарадок. Сёння - трэці дзень пратэсту «Салідарнасці» супраць павышэння пенсійнага ўзросту для мужчын і жанчын у Польшчы, піша «Беларускі дом ў Варшаве».

На сённяшні дзень у Польшчы пенсійны ўзрост для жанчын - 60 гадоў, для мужчын - 65. У красавіку з'явіўся новы праект закона, які прадугледжвае паступовы пераход да 67 гадоў пенсійнага ўзросту як для мужчын, так і для жанчын. Новы праект закона выклікаў хвалю пратэстаў палякаў.

Апошнія навіны