Галоўны санітарны ўрач Беларусі вызвалены ад пасады
- 11.05.2012, 15:19
Алег Арнаутаў вызвалены ад пасады намесніка Міністра аховы здароўя - галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Беларусі.
Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Саўміна РБ ад 8 мая 2012 г. № 422, піша АФН.
Названую пасаду Арнаутаў займаў з верасня 2010 года.