BE RU EN

У Лондане прайшла акцыя ў дзень візіту Купалаўскага тэатра (Фотафакт)

  • 11.05.2012, 15:28

Удзельнікі акцыі запатрабавалі не выкарыстоўваць брытанскія тэатры для рэкламы беларускага рэжыму.

Нагадаем, выступ тэатра імя Янкі Купалы, які прайшоў 10 мая ў Лондане, выклікаў абурэнне сярод шматлікіх прыхільнікаў тэатра. Наведвальнікі старонкі тэатра Блумсберы, у якім праходзіў спектакль беларускага тэатра, у «Фэйсбуку» назвалі гэтую падзею ганьбай і распавялі пра рэпрэсіі, якім падвяргаюцца жыхары Беларусі, а таксама, аб тым, што ў краіне неаднаразова затрымлівалі людзей за наведванне спектакляў Свабоднага тэатра, які вымушаны выступаць у падполлі.

Як паведамляе ў «Твітэры» @FreeBelarusNow, удзельнікі акцыі, якую арганізаваў Міжнародны камітэт за свабоду артыстаў, выказалі пратэст супраць таго, што беларуская амбасада выкарыстоўвае брытанскія тэатры для рэкламы рэжыму Лукашэнкі, і падтрымалі беларускіх незалежных дзеячаў мастацтва.

Апошнія навіны