Больш за мільён беларусаў «жывуць» у сацыяльных сетках
- 11.05.2012, 15:52
Інтэрнэтам сёння карыстаецца крыху больш за палову беларусаў. З гэтых 4,7 мільёнаў толькі 30% не зарэгістраваныя ў сацыяльных сетках.
Прычым 62% «сядзяць» у адной з двух сацыяльных сетак: старэйшыя - у Facebook, маладзейшыя - у «ВКонтакте».
Як даведалася «Еўрарадыё», 890 тысяч беларусаў зарэгістраваныя і там, і там! Але ў апошнія паўгады расейская сацыяльная сетка выйграе барацьбу ў свайго амерыканскага прататыпа.
«За паўгады аўдыторыя ВК павялічылася практычна на 400 тысяч чалавек. У параўнанні з тым жа FB, у якім у кастрычніку быў 1 мільён 145 тысяч беларусаў, а ў лютым стаў 1 мільён 115 тысяч», - распавядае кіраўнік праекта Gemius Belarus Міхаіл Дарашэвіч.