Кошты ў інтэрнэт-крамах прывяжуць да беларускіх рублёў
- 11.05.2012, 17:46
Міністэрства гандлю плануе прапісаць у правілах да інтэрнэт-крамаў у якасці абавязковай умовы паказваць кошт тавараў у беларускіх рублях.
Кошты ў інтэрнэт-крамах будуць прывязваць да беларускіх рублёў. Пра гэта паведаміла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч падчас круглага стала ў газеце «Рэспубліка».
У адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам кошт можа выстаўляцца ва ўмоўных адзінках. «Але хочацца паважаць сваю краіну. Чаму сёння ў стацыянарым гандлі не знайсці коштаў ва ўмоўных адзінках, а ў інтэрнэт-гандлі гэта распаўсюджана?» - заявіла намеснік міністра.
«Заканадавец быццам бы даў такую магчымасць, але ў што яна ператвараецца: часта ў пакупніка патрабуюць ажыццяўляць аплату ў далярах, кажуць, што ў іншай валюце не бяруць. Хоць ёсць адказнасць таго, хто ўзяў, і таго, хто заплаціў», - адзначыла Ірына Наркевіч.
Пры гэтым узнікаюць пытанні да паказваных ў інтэрнэт-крамах курсах. «Курс яны могуць закладваць свой, а не Нацыянальнага банка. І тут ёсць хітрасць для спажыўца, паколькі ён на кошт у гэтых умоўных адзінках паглядзеў, а на курс не звярнуў ўвагу», - перадае БелТА словы намеснік міністра.