Былога галоўнага энергетыка завода «Нёман» пасадзілі на 8 гадоў
- 14.05.2012, 11:50
Суд прысудзіў да 8 гадоў пазбаўлення волі былога галоўнага энергетыка гарадзенскага ААТ «Шклозавод Нёман».
«Былы галоўны энергетык ААТ «Шклозавод Нёман» прысуджаны да 8 гадоў пазбаўлення волі, з адбываннем пакарання ў выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму, канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый тэрмінам на пяць гадоў», - паведамляе сайт КДБ Беларусі.
Службовая асоба затрыманая супрацоўнікамі УКДБ па Гродзенскай вобласці ў верасні мінулага года ў момант атрымання першай часткі хабару ў памеры 35 мільёнаў беларускіх рублёў.
За ўзнагароду ў памеры 70 мільёнаў беларускіх рублёў спецыяліст ААТ «Шклозавод Нёман» пры закупцы абсталявання лабіраваў інтарэсы аднаго з прадпрыемстваў Гомеля.