У Баранавічах знайшлі артылерыйскі снарад ў яслях
- 15.05.2012, 10:05
45 дзяцей эвакуіравалі выхавальнікі баранавіцкага яслі-садка № 6 з-за артснарада, выяўленага на ягонай тэрыторыі.
50-міліметровы боепрыпас часоў Вялікай Айчыннай вайны хтосьці з персаналу заўважыў у скрыні для захоўвання пяску пад супрацьпажарным шчытом, паведамляе сайт tomin.by.
Месца выяўлення тут жа было ачэпленае супрацоўнікамі гарадскога аддзела ўнутраных спраў. А група размініравання, якая прыбыла на месца, снарад канфіскавала для наступнага знішчэння ў кар'еры ў раёне вёскі Сталовічы Баранавіцкага раёна.