Аліеў прыедзе ў Беларусь
- 15.05.2012, 10:15
Кіраўнік Азербайджана Ільхам Аліеў наведае Беларусь у трэцім квартале гэтага года.
Пра гэта заявіў амбасадвр Беларусі ў Азербайджане Мікалай Пацкевіч, паведамляе News.Az (пераклад - charter97.org).
Ён сказаў, што падрыхтоўкай візіту Ільхама Аліева зоймецца міжурадавая камісія, якая будзе створаная ў бліжэйшы час.
«Тавараабарот паміж дзвюма краінамі можа перавысіць $100 млн. у гэтым годзе. У наступным годзе будзе адзначацца 20-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносінаў паміж дзвюма краінамі. Візіт Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан чакаецца ў 2012 годзе», - сказаў Пацкевіч.