BE RU EN

На менскіх вуліцах з'явіліся кардонныя супермэны (Фота)

  • 15.05.2012, 14:36

15 мая актывісты «Zмены» правялі ў Менску акцыю салідарнасці з Андрэем Дзмітрыевым і Міхаілам Пашкевічам, якія адбываюць 10-суткавы арышт.

Каля кінатэатраў «Аўрора» і «Беларусь», ля рэстарана «Макдональдс», размешчанага ля станцыі метро Пушкінская, а таксама каля гандлёвага цэнтра «Карона» былі выстаўленыя фігуры «супермэнаў», а побач вывешаныя плакаты «Я абараняю Смалявічы», «10 сутак за дапамогу людзям», «Я - супер Дзмітрыеў», «Я - супер Пашкевіч», пішуць naviny.by.

Нагадаем, Андрэй Дзмітрыеў і Міхаіл Пашкевіч былі арыштаваныя 7 мая за ўдзел у сходзе дачнікаў садаводчага таварыства «Алеся», які адбыўся 10 сакавіка. Суд Смалявіцкага раёна (Менская вобласць) прызнаў іх вінаватымі ў правапарушэнні, прадугледжаным артыкулам 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах). У сходзе удзельнічала каля 700 сябраў садаводчых таварыстваў, якія выступаюць супраць будаўніцтва ў Смалявіцкім раёне беларуска-кітайскага тэхнапарку.

Апошнія навіны