BE RU EN

Фотафакт: Беларуская клубніцы ў два разы даражэйшыя за грэцкія

  • 15.05.2012, 15:15

У сталічных крамах і на рынках ужо актыўна пачалі прадаваць гародніну, садавіну і ягады новага ўраджаю.

Аднак іхнія кошты пакуль пужаюць шматлікіх пакупнікоў. Да таго ж айчынная прадукцыя часцяком значна даражэйшая за імпартную. На Камароўскім рынку, напрыклад, за беларускую ягаду просяць да 85 000 рублёў, а грэцкая прадаецца за 40 000 рублёў, піша onliner.by.

Адзначым, што максімальны цэннік выстаўлены за беларускія клубніцы 1 гатунку.

Грэцкая ягада за 40 000 рублёў.

Ягаду другога гатунку можна набыць і танней.

Апошнія навіны