BE RU EN

Дабрачынная акцыя «Дзень дабра» у гіпермаркеце «Гіпа»

  • 16.05.2012, 10:15

19 і 20 мая з 11:00 да 21:00 у гіпермаркеце «Гіпа» па адрасе: Менск, вул. Гарэцкага, 2 пройдзе Дабрачынная акцыя па зборы ахвяраванняў «Дзень дабра».

Мэта акцыі: збор грашовых сродкаў, адзення, абутку, кніг, цацак (можна б/у), канцылярскіх прыладаў, памперсаў, сродкаў гігіены і іншых рэчаў для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Усе сабраныя ахвяраванні будуць перададзеныя ў дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты і дзіцячыя сацыяльныя прытулкі Менскай і Віцебскай вобласці.

Запрашаем усіх добрых людзей прыняць удзел у дадзенай акцыі.

Па ўсіх пытаннях тэлефануйце па нумары ў Менску: 8 (044) 783 59 95 або пішыце на электронную скрыню info@sirota.by падрабязнасці на афіцыйным сайце: www.sirota.by.

Апошнія навіны