BE RU EN

На Паўднёвым Захадзе Менска ізноў заторы

  • 16.05.2012, 10:23

Сур'ёзнае ДТЗ здарылася сёння на скрыжаванні праспекта ім. газеты «Звязда» і вуліцы Алібегава.

Відавочцы паведамляюць, што грузавік урэзаўся ў апору тралейбусных ліній.

У ДАІ Маскоўскага раёна парталу Interfax.by гэтую інфармацыю ўдакладнілі: каля 9 раніцы кіроўца МАЗ, паварочваючы з Алібегава ў напрамку Гурскага, не справіўся з кіраваннем і наехаў на асвятляльную мачту. На шчасце, абышлося без пацярпелых. Аднак грамадскі транспарт безнадзейна стаіць у абодвух напрамках: па ўсёй бачнасці, з-за ДТЗ спыненая падача электрычнасці на тралейбусную лінію.

Скрыжаванне праспекта газеты «Звязда»-Алібегава - ключавы для Паўднёвага Захаду, іншай магчымасці патрапіць у цэнтр горада ў жыхароў мікрараёна няма. Таму многія сёння, верагодна, спозняцца на працу.

Апошнія навіны