BE RU EN

Менск наведала дэлегацыя міністэрства міжнароднага супрацоўніцтва Італіі

  • 16.05.2012, 12:45

13 - 15 мая адбыўся візіт у Беларусь дэлегацыі кабінета Міністра міжнароднага супрацоўніцтва і інтэграцыі Італіі.

Кіраўніком дэлегацыі быў кіраўнік кабінета Міністра Марыё Марконэ, паведамляе МЗС Беларусі.

Адбыліся сустрэчы італьянскай дэлегацыі з намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной, намеснікам Міністра адукацыі Віктарам Якжыкам і дырэктарам Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Калядой. У ходзе сустрэч бакі абмеркавалі пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, гуманітарных праектаў, моладзевай і сямейнай палітыкі.

Апошнія навіны