BE RU EN

Журналістаў выклікаюць у Следчы камітэт

  • 16.05.2012, 16:37

Гэта тычыцца збіцця сябра БХК Іллі Пятроўца падчас адной з маўклівых акцый пратэсту.

Пра гэта «Нашай Нiве» распавёў журналіст тэлеканала «Белсат» Аляксандр Баразенка.

У мінулым годзе, у час маўклівых акцый, Іллі ў аўтазаку «людзі ў цывільным» зламалі нос. Баразенка быў сведкам збіцця. І яго выклікаюць дзеля тлумачэнняў, бо Следчы камітэт праводзіць праверку гэтага факту.

Таксама выклікаюць журналістаў Сяргея Балаяна і Алеся Пілецкага.

Апошнія навіны