BE RU EN

Гродзенская парушальніца ПДР з'ела пратакол

  • 17.05.2012, 9:55

На праспекце Янкі Купалы затрыманая парушальніца, якая з'ела пратакол.

За кіраванне «Фольксвагенам» у стане алкагольнага ап'янення 1 мая яна атрымала штраф і на тры гады пазбавілася права кіравання. Аднак пасведчанне кіроўцы пакінула сабе. У ліпені мінулага года маладую парушальніцу таксама затрымлівалі. У кастрычніку з чацвёртага разу яна ўрэшце здала практычны экзамен (да гэтага з восьмы спробы - тэарэтычны), паведамляе gaigrodno.by.

Сёння інспектары склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні і пратакол канфіскацыі пасведчання кіроўцы. Атрымаўшы апошні ў рукі, 22-гадовая дзяўчына яго з'ела.

Апошнія навіны