Міліцыю цікавіць «Голас розуму»
- 17.05.2012, 11:37
Чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам Савецкага РУУС Менска, патэлефанаваў у цэнтральны офіс АГП і на мабільны тэлефон старшыні партыі Анатолю Лябедзьку.
Таго, хто тэлефанаваў, цікавіў бюлетэнь прыхільнікаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі «Голас розуму» - ягоны наклад, дзе ён друкуецца і іншая падобная інфармацыя.
«Для Савецкага РУУС і ўсіх, хто цікавіцца, паведамляем: выходныя дадзеныя, як таго і патрабуе заканадаўства, публікуюцца на апошняй старонцы кожнага нумара. Бюлетэнь распаўсюджваецца бясплатна і атрымаць яго можна ў любым з офісаў АГП.
Дарэчы, нядаўна выйшаў новы, чацвёрты ў гэтым годзе, выпуск бюлетэня. Галоўная тэма гэтага выпуску - прыватызацыя: перспектыва «вялікага плавання» ад рэжыму Лукашэнкі і разумная альтэрнатыва ад АГП», - паведамляецца на сайце партыі.