BE RU EN

У Менску дрэва ўпала адразу на 4 аўтамабілі (Фота)

  • 17.05.2012, 13:05

Дрэва, якое ўпала на пр. Пушкіна, 3 накрыла адразу чатыры машыны, прыпаркаваныя ля дома.

На месца здарэння прыбылі міліцыянт і прадстаўнікі камунальных службаў. Стаяў выбар: адцягваць дрэва ці распілоўваць яго так, каб не пашкодзіць аўтамабілі, піша «Інтэрфакс».

Было прынятае рашэнне на карысць распілоўвання: на аўтамабілі патрапіла вярхушка дрэва, што дазваляе спадзявацца на не вельмі вялікую шкоду.

Меркавана, дрэва проста падгніло і не вытрымала уласнай вагі.

Апошнія навіны