Біржавыя індэксы РФ абваліліся на 3,5-4,4% па выніках таргоў
- 18.05.2012, 9:30
За тыдзень падзенне расейскіх індэксаў склала 10 адсоткаў.
Панічныя распродажы расейскіх акцый, што пачаліся на фоне рэзкага пагаршэння апетыту інвестараў да рызыкі ва ўсім свеце з-за росту верагоднасці выхаду Грэцыі з еўразоны, учора абвалілі асноўныя біржавыя індэксы РФ на 3,5-4,4% - да мінімальных адзнак з кастрычніка 2011 года.
Індэкс ММВБ да закрыцця таргоў упаў на 3,5% і склаў 1287,79 пункта, індэкс РГС - на 4,4% - да 1313,31 пункта, сведчаць дадзеныя біржы ММВБ-РГС.