У Менску адбылося шэсце ў залатых скафандрах (Фота)
- 18.05.2012, 11:43
Шэсцем у скафандрах з залатой фальгі скончыўся дабрачынны канцэрт «Прамень Сонца» ў Менску.
Канцэрт, прымеркаваны да «Ночы музеяў-2012», праходзіў у клубе «Юла». На ім выступалі Amaroka, NRM, Paprika Korps і DJ Laurel. Завяршыўся канцэрт у 4 гадзіны раніцы. Шэсцем удзельнікі сустрэлі узыход сонца, паведамляе «Еўрарадыё».
Cкафандры з залатой фальгі раздаваліся арганізатарамі. Той, хто апрануў скафандр, мог пакінуць яго сабе.