BE RU EN

Moody's захавала негатыўны прагноз па банкаўскай сістэме Беларусі

  • 18.05.2012, 12:31

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва захавала негатыўны прагноз па банкаўскай сістэме Беларусі.

Актывы будуць пагаршацца а крэдыторы стануць больш уразлівымі, бо здольнасць краіны падтрымліваць эканоміку зніжаецца. Пра гэта гаворыцца ў заяве кампаніі, апублікаванай сёння, паведамляе фінансавы партал Bloomberg (пераклад - charter97.org).

Moody's чакае запаволення росту беларускага валавога ўнутранага прадукту да 0,5 адсотка ў гэтым годзе. Інфляцыя застанецца «празмерна высокай» на ўзроўні 30 адсоткаў.

Moody's Investors Service - міжнароднае рэйтынгавае агенцтва, якое з'яўляецца даччынай кампаніяй Moody's Corporation. Займаецца прысваеннем крэдытных рэйтынгаў, даследаваннямі і аналізам рызык.

У агенцтве працуе больш за 4500 экспертаў у 26 краінах свету.

Апошнія навіны