КДБ перашкаджае распаўсюджванню нацыянальнай сімволікі
- 18.05.2012, 17:01
За быццам бы «незаконны продаж налепак» з выявай бел-чырвона-белага сцяга актывіста БХД Зміцера Шурхая пакаралі штрафам у 2 базавыя велічыні.
На яго выйшлі, калі ён даў абвестку «Вконтакте». Па словах Шурхая, супрацоўнікі КДБ яго затрымалі падчас кантрольнай закупкі, а потым далі штраф, піша «Наша Нiва».
Варта адзначыць, што налепкі з нацыянальнай сімволікай распаўсюджваюць як розныя палітычныя сілы, так і прадпрымальнікі. Выпадак у Брэсце - першы ў такім родзе.
«Распаўсюджваць нацыянальную сімволіку ўсё роўна патрэбна, і любымі магчымымі спосабамі. Толькі трэба, каб грамадскія арганізацыі яе распаўсюджвалі бясплатна, а прадпрымальнікі прадавалі. Такім чынам яна будзе даходзіць да розных груп насельніцтва», - сказаў адзін з дзеячаў беларускай інтэлігенцыі.