BE RU EN

Абаненты byfly скардзяцца на перабоі ў працы правайдара

  • 2.05.2012, 9:25

З сённяшняй раніцы абаненты byfly ў некаторых раёнах Менска, а таксама ў Брэсце, Жлобіне і Гомелі скардзяцца на перабоі ў працы правайдэра.

У прыватнасці, кліенты не могуць выйсці ў Інтэрнэт і патрапіць у «Асабісты кабінет». Пра гэта яны паведамляюць у twitter-акаўнт Onliner.by.

Зрэшты, ёсць абаненты, якія не адзначаюць ніякіх праблем у працы правайдара. Мяркуючы па ўсім, непаладкі лакалізаваныя на некаторых вузлах byfly і не датычацца наогул усіх кліентаў у краіне.

Апошнія навіны