BE RU EN

Суд над беларускімі наймітамі ў Лівіі перанеслі на 8 мая

  • 2.05.2012, 12:49

Суд над расейцамі, беларусамі і украінцамі, затрыманымі ў Лівіі па абвінавачванні ў дапамаганні рэжыму былога лідара гэтай краіны Муамара Кадафі, адкладзены да 8 мая.

Пра гэта заявіў загадчык консульскага аддзела амбасады РФ у Трыпалі Ілля Самонін.

«Суда ўчора не было. Ён быў перанесены на тыдзень у сувязі са святкаваннем першага мая», - сказаў ён «Інтэрфаксу» ў сераду.

«Паседжанне павіннае адбыцца 8 мая», - растлумачыў суразмоўца агенцтва.

27 жніўня 2011 года лівійскім паўстанцкім батальёнам «Какаа» былі затрыманыя расейскія грамадзяне У.Далгоў і А.Шадроў, а таксама некалькіх грамадзянаў Украіны і Беларусі (усяго 25 чалавек). Усёй групе прад'яўленае абвінавачванне ў аднаўленні ваеннай тэхнікі, якая выкарыстоўвалася рэжымам М.Кадафі для «знішчэння лівійскага народа».

3 верасня дзякуючы намаганням расейскай амбасады ў Трыпалі гэтая група была вызваленая, аднак 6 верасня яны былі ізноў затрыманыя для расследавання на прадмет іх магчымага дачынення да рамонту і мадэрнізацыі танкаў для сіл былога лівійскага лідара М.Кадафі.

Суд над затрыманымі павінен быў адбыцца 16 красавіка, аднак у той дзень яго перанеслі на 1 мая.

Апошнія навіны