BE RU EN

Суд над беларускімі наймітамі працягнецца 4 чэрвеня

  • 21.05.2012, 14:39

Наступнае паседжанне па справе расейцаў, украінцаў і беларусаў, якія абвінавачваюцца ў супрацоўніцтве з рэжымам Кадафі, прызначанае на 4 чэрвеня.

Пра гэта заявіў кіраўнік консульскага аддзела амбасады РФ у Трыпалі Ілля Самонін, перадае «Інтэрфакс».

«Асноўным вынікам сённяшняга паседжання стала тое, што наступнае паседжанне вырашана правесці 4 чэрвеня гэтага года», - сказаў ён.

«На сённяшнім паседжанні выступіў бок абароны і бок абвінавачвання. Абвінавачванне нашым грамадзянам засталося ранейшым - гэта дапамаганне ў супрацоўніцтве з ранейшым рэжымам», - працягнуў суразмоўца агенцтва.

Паводле дыпламата, суд прыняў рашэнне, што да наступнага паседжання расейцы па-ранейшаму будуць утрымлівацца пад вартай.

Самонін адзначыў, што на паседжанні суда, якое адбылося ў панядзелак, прысутнічалі прадстаўнікі расейскай, украінскай і беларускай амбасад.

Раней паведамлялася, што 27 жніўня 2011 года лівійскім паўстанцкім батальёнам «Какаа» былі затрыманыя 25 грамадзянаў Беларусі, Украіны і Расеі. Усёй групе прад'яўленае абвінавачванне ў аднаўленні ваеннай тэхнікі, якая выкарыстоўвалася рэжымам Кадафі для «знішчэння лівійскага народа».

3 верасня, дзякуючы намаганням расейскай амбасады ў Трыпалі, гэтая група была вызваленая, аднак 6 верасня яны былі ізноў затрыманыя для расследавання іх магчымага дачынення да рамонту і мадэрнізацыі ваеннай тэхнікі, якая стаяла на ўзбраенні былога лівійскага лідара.

Апошнія навіны