BE RU EN

Прыбытак Нацбанка паменшыўся ў 4,8 раза

  • 21.05.2012, 14:55

Нацыянальны банк Беларусі ў 2011 годзе атрымаў прыбытак у памеры 25,6 млрд. рублёў, што ў 4,8 раза меней, чым у 2010-ым.

Справаздача Нацбанка зацверджаная ўказам ад 18 мая 2012 года № 234, піша АФН.

20,5 рублёў з атрыманага прыбытку накіраваныя ў рэзерв Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб, 5,1 млрд. рублёў - у рэзервны фонд.

Выдаткі на ўтрыманне Нацбанка ў 2011 годзе склалі 301,2 млрд. рублёў, на капітальныя ўкладанні было накіравана 121,1 млрд. рублёў.

Гадавы бухгалтарскі баланс ацэньваецца ў суме 122,3 трлн. рублёў.

Апошнія навіны