Расейскіх журналістаў зноў паклікалі «на халяву»
- 21.05.2012, 15:45
Прэс-тур з удзелам прадстаўнікоў расейскіх і саюзных СМІ пройдзе ў Менску з 23 па 25 мая.
Пра гэта паведамілі БелТА ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
Мерапрыемства прымеркаванае да I Форуму «саюзнай дзяржавы» ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю, які стартаваў у Менску сёння і працягнецца па 25 мая.
Сярод удзельнікаў прэс-тура карэспандэнты інфармацыйнага агенцтва «ІТАР-ТАСС», тэлеканала «Подмосковье», часопіса «Союзное государство», газеты «Современная школа России», «Смоленской газеты», а таксама парталаў «Наука и технологии России» і Firstnews.
На працягу трох дзён журналісты наведаюць шэраг прамысловых аб'ектаў і навуковых цэнтраў Беларусі, вядучыя ВНУ краіны, сустрэнуцца з кіраўніцтвам Сталага камітэта «саюзнай дзяржавы», а таксама прымуць удзел у круглых сталах і прэс-канферэнцыях.