BE RU EN

«Рок-салідарнасць» са Зміцерам Вайцюшкевічам

  • 21.05.2012, 16:51

Грамадская кампанія «Рок-салідарнасць» запрашае на творчую сустрэчу са Зміцерам Вайцюшкевічам.

Яна пройдзе 23 мая ў офісе партыі БНФ, які размяшчаецца па адрасе Менск, вуліца Чарнышэўскага, 3.

У праграме - акустычны канцэрт, адказы на пытанні, конкурсы, дыскусія па актуальных праблемах беларускай рок-музыкі і шмат іншага і цікавага.

Уваход вольны! Пачатак у 19:00.

Зміцер Вайцюшкевіч - вядомы беларускі музыка, былы ўдзельнік гуртоў «Палац» і «Крывi». Быў удзельнікам знакавых фестываляў: Be Free (Будзь вольным!), Басовішча, Рок-каранацыя, Рок па-вакацыях і інш.

За актыўную грамадзянскую пазіцыю разам з іншымі беларускімі гуртамі трапіў ў так званыя «чорныя спісы». За апошнія месяцы былі адмененыя ўсе запланаваныя канцэрты.

«Рок-салідарнасць» - грамадская кампанія ў падтрымку рок-музыкаў, якія патрапілі ў «чорны спіс», створаная актывістамі грамадскіх арганізацый і аматарамі айчыннай рок-музыкі. Кампанія пачалася 10 снежня 2011 года, у Дзень абароны правоў чалавека.

Стартаваўшы ў Менску, на сёння кампанія закранула амаль усе гарады Беларусі, яе актывісты раздаюць дыскі з музыкай забароненых гуртоў, праводзяць сустрэчы з музыкамі.

Апошнія навіны