У Менску павесіўся праваднік з Расеі
- 21.05.2012, 17:20
Цела працаўніка РЖД было выяўленае ў пятлі ў 8.45 19 мая ў паштовым вагоне, які прыгналі на рамонт на Менскі вагонарамонтны завод.
Пра гэта паведаміў БелаПАН старэйшы памочнік пракурора Менска Сяргей Балашоў.
Жыхар вёскі Буніна Соннцаўскага раёна Курскай вобласці суправаджаў гэты вагон.
Па словах Балашова, за мінулыя выходныя ў сталіцы было зарэгістравана некалькі самагубстваў і няшчасных выпадкаў.